Об учреждении

 Наша школа заснавана ў 1978 годзе.  Яе асноўныя  накірункі – гэта развіццё мастацкіх здольнасцяў адораных дзяцей, авалоданне імі асновамі выяўленчай граматы, эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне традыцый беларускіх рамёстваў (саломка, выцінанка, вырабы з ільну).

 Напрацягу пяці гадоў навучання вучні спасцігаюць асновы малюнка, жывапісу, станковай і дэкаратыўнай кампазіцыі, скульптуры, знаёмяцца з гісторыяй сусветнага мастацтва.

Сёння мастацкай школа – гэта ўстанова, дзе займаюцца дзеці рознага ўзросту – ад 6 да 16 гадоў. Кантынгент вучняў складае больш за 250 чалавек. Тут працуюць як вопытныя педагогі, так і маладыя, апантанные творчасцю настаўнікі.

 Вось  ўжо шмат гадоў нашы выхаванцы з поспехам удзельнічаюць у мастацкіх конкурсах, фестывалях і пленэрах рознага зроўню: міжнародных, рэспубліканскіх, абласных. Маюць звання прызёраў, лаурэатаў і дыпламантаў.

    Творчыя работы юных мастакоў з'яўляюцца візітнай карткай школы і пастанна экспануюцца на выставах не толькі ў горадзе Маладзечна, але і ў ішных гарадах Беларусі, нават пабывалі і ў некаторых краінах свету: Германіі, Францыі, Чэхіі, Латвіі, Літвы, Ізраіля, Балгарыі, Украіны і Расіі.

 Штогод каля 18-20 выпускнікоў школы становяцца студэнтамі мастацкіх аддзяленняў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў.

 У 2008 і 2018 годзе мастацкая школа была занесена на раённую Дошку гонару як лепшая пазашкольная ўстанова культуры Маладзечанскага раён

поделиться в: